Ксенія Глот. Фота: Інстаграм Канстанціна Путранка
Салістку гурта «Варган» Ксенію Глот прысудзілі да 15 сутак арышту.
Дзяўчыну
затрымалі 30 чэрвеня ў Полацку. На яе склалі пратакол аб «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» па арт. 19.11 Крымінальнага кодэкса.
«Яна пайшла ў РАУС даваць тлумачэнні па невядомай справе "аб распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў", але яе адтуль не выпусцілі», — расказаў яе муж
Канстанцін Путранок у Іnstagram.
Паводле
reform.by.