Жыхара Наваполацка двойчы запар пакаралі суткамі за рэпосты. У ЦІПе ён перанёс гіпертанічны крыз
Андрэя Галавырына затрымалі 15 чэрвеня і змясцілі ў Наваполацкі ЦІП. Правабаронцы паведамляюць, што ў гэты дзень над ім адбыўся суд па арт. 19.11 КаАП за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Суддзя Зінаіда Балаболава прызнала яго вінаватым і арыштавала
на 15 сутак. Учора, 1 ліпеня, Андрэя зноў пакаралі 15-сутачным арыштам.
Паведамляецца,
што падчас першага арышту мужчына перанёс гіпертанічны крыз.