За абразу Лукашэнкі і распальванне сацыяльнай варожасці асудзілі жыхара Чэрыкава

Магілёўскім абласным судом 29 чэрвеня на закрытым судовым пасяджэнні быў вынесены прысуд па крымінальнай справе за «абразу Лукашэнкі» і «распальванне сацыяльнай варожасці», паведамляюць праваабаронцы.

500520887ria6000_1.jpg


Магілёўскі абласны суд 29 чэрвеня прысудзіў жыхара Чэрыкава Віктара Карніенку, абвінавачанага ў «абразе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і «распальванні сацыяльнай варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК) да 3,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму.
Справу разглядала суддзя Ірына Цяплова.
Прысудам суда абвінавачаны Карніенка прызнаны вінаватым у «публічнай абразе Лукашэнкі», яму прызначана пакаранне ў выглядзе двух гадоў пазбаўлення волі.
Таксама Карніенка прызнаны вінаватым у «наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці», прызначана пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі.
Па сукупнасці злачынстваў, шляхам частковага складання прызначаных пакаранняў, абвінавачанаму Карніенку прызначана канчатковае пакаранне ў выглядзе трох гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Мабільны тэлефон «Samsung», пры дапамозе якога здзяйсняліся «злачынствы», канфіскаваны ў даход дзяржавы.