У Полацку затрымалі салістку гурта «Варган» Ксенію Глот

Салістку гурта «Варган» Ксенію Глот затрысалі ў Полацку. Сёння мусіў адбыцца суд.

hlot.jpg

Муж Ксеніі Глот паведамліў пра гэта ў сацсетках:
«Яна пайшла ў РАУС даваць тлумачэнні па невядомай справе "пра распаўсюджанне экстрэмісцкіх матэрыялаў", але яе адтуль не выпусцілі. Пакуль што ніякай дакладнай інфармацыі няма».
Вядома, што на дзяўчыну складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 19.11 КаАП.