У Гродне затрыманы Алег Сягоднік
У Гродне сёння, 30 чэрвеня, быў затрыманы Алег Сягоднік

Алег Сягоднік — мантажнік, бацька траіх дзяцей, раварыст, сябра ўжо ліквідаванай арганізацыі «ВелаГродна», паведамляюць праваабаронцы
У канцы кастрычніка 2020 года яго затрымалі на ровары разам з сябрамі, а пасля збілі. На яго склалі пратакол паводле “народнага” артыкула 23.34 КаАП. Алег тады адбыў двое сутак у ізалятары і атрымаў штраф у 20 базавых велічыняў (тады — 540 рублёў)