У Гродне затрымалі актывіста Дзмітрыя Бандарчука. У 2020-м ён працаваў у штабе Валерыя Цапкалы
Пра затрыманне паведамілі суседзі, якія бачылі, як Дзмітрыя выводзілі з дому. Абставіны затрымання невядомыя, адзначае M*ST.
Дзмітрый Бандарчук — 42-гадовы гродзенскі палітычны актывіст. У мінулым кіраваў кампаніяй «Гавары праўду» у Гродзенскай вобласці. Удзельнічаў як кандыдат у мясцовых выбарах. Прасоўваў ідэі рэгіянальнага развіцця, быў у рабочай групе Гродзенскага гарвыканкама па выбары турыстычнага брэнда горада. Быў адным з арганізатараў свята на Дзень Волі ў 2017 — 2019 гадах.
У час
выбарчай кампаніі 2020 года быў актывістам штаба Валерыя Цапкалы. У жніўні 2020
года ўдзельнічаў у перамовах паміж пратэстоўцамі і мясцовымі ўладамі.