Былому дэпутату ВС Міколе Маркевічу прысудзілі 10 сутак арышту
Яго пакаралі за перапост у сацсетках «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Суд адбыўся ў Горадні ў мінулую пятніцу, паведамляе тэлеканал, прызнаны ў Беларусі «экстрэмісцкім».

Міколу Маркевіча затрымалі 21 чэрвеня проста ў ягоным офісе
ў Горадні. Меркавана, працаваў ГУБАЗіК.
Мікола Маркевіч — былы «дэпутат незалежнасці», які, сярод
іншых, змагаўся за незалежнасць нашай краіны ад СССР. Удзельнічаў у галадоўцы
дэпутатаў Вярхоўнага Савета 12-га склікання ў 1995-м годзе супраць правядзення
рэферэндуму, што змяняў дзяржаўную сімволіку, надаваў афіцыйны статус расійскай
мове і абвяшчаў курс на інтэграцыю з Расіяй.