Жыхара Мінска затрымалі за антырасійскія песні
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 41-гадовага Арцёма Панявежскага. На «пакаяльным відэа» хлопец кажа, што слухаў у двары дома песні, у якіх нібыта быў заклік забіваць рускіх салдат.

На мужчыну можа быць заведзена крымінальная справа па арт. 130 КК (распальванне варожасці).