Жыхары Мінска падчас сённяшніх пратэстаў усклалі кветкі да мемарыяла Аляксандра Тарайкоўскага

Ланцуг салідарнасці паўстаў каля метро Пушкінская.

20201105_5fa39e777635d_1.jpg

Сёння каля станцыі метро Пушкінская мінчане зладзілі ланцуг салідарнасці. Падчас стаяння людзі вырашылі ўскласці кветкі на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага. Машыны сігналілі пратэстоўцам, сведчыць «Свабода».

Аляксандра Тарайкоўскі загінуў у першыя дні пратэсту ад кулі супрацоўніка сілавых органаў. Крымінальная справа па факце здарэння дагэтуль не ўзбуджана.