У Маскве затрымалі Юлію Навальную — жонку Аляксея Навальнага
Яна таксама ўдзельнічала ў акцыі пратэста.

Жонку Аляксея Навальнага Юлію затрымалі непадалёк ад
Пушкінскай плошчы і Цвярской вуліцы, дзе праходзіць дэманстрацыя.
У сталіцы Расіі працягваецца акцыя пратэсту ў падтрымку
затрыманага Аляксея Навальнага. На акцыю, паводле журналістаў, выйшлі каля 20
тысяч пратэстоўцаў.
Юлія Навальная вярнулася з Расію разам са сваім мужам
Аляксеем 17 студзеня. Аляксей Навальны быў затрыманы проста ў аэрапорце
Шарамеццева. Напярэдадні 23 студзеня па ўсёй Расіі прайшлі затрыманні
найбліжэйшых паплечнікаў Навальнага, а таксама супрацоўнікаў яго Фонду барацьбы
з карупцыяй, нагадвае «Свабода».