Акадэмія навук падрыхтавала аўдыёгід па мясцінах БНР у Мінску
Аўдыёгід, які правядзе экскурсію па мінскіх мясцінах, звязаных з гісторыяй Беларускай Народнай Рэспублікі, падрыхтаваны Нацыянальнай акадэміяй навук.

Падрыхтавала аўдыёгід "БНР100" лабараторыя
распазнавання і сінтэзу маўлення Аб’яднанага інстытуту праблем інфарматыкі
Нацыянальнай акадэміі навук.
У экскурсіі прадугледжаныя наступныя пункты: месца Курлоўскага расстрэлу (прывакзальная плошча), друкарня Грынблата, Купалаўскі тэатр (тут адбыўся Першы Усебеларускі з’езд), будынак Рады БНР на Архірэйскім падворку, будынак ураду БНР (дом менскага губернатара на плошчы Свабоды), Дом Незалежнасці па вуліцы Валадарскага, 9 (тут 25 сакавіка 1918 года была абвешчаная незалежнасць БНР) ды іншыя месцы, звязаныя з гісторыяй і асобамі БНР.
Аўдыёгід даступны на беларускай і англійскай мовах.
