AKUTE прэзентуюць новы альбом у Мінску
4 лістапада ў мінскім пабе «Бругге» адбудзецца прэзентацыя новага альбома магілёўскага гурта AKUTE «Płastyka». Пачатак у 19-00.

Новую студыйную працу дыска-дэкаданс трыа ўжо паспелі назваць самай меладычнай у гісторыі гурта: «Свежаспечаны рэліз уяўляе сабой шчыльна збіты 40-хвілінны каравай меладычнага року на тэмы хуткаплыннасці жыцця, стомленасці ад кахання і холаду ў вачах» — 34mag.net.
Запіс альбому доўжыўся 2 гады, цягам якіх AKUTE паспелі выступіць з канцэртамі не толькі ва ўсіх буйных гарадах Беларусі, але і ў Польшчы, Украіне, Чэхіі, у тым ліку на вялікіх фестывалях «МОСТ», «Рок за Бобров», «Басовішча», Atlas Weekend, Respublica і інш. Сродкі на стварэнне альбомы былі сабраныя цягам 2 месяцаў праз краўдфандынг платформу ulej.by
Паводле прэс-рэліза