Akute прадставілі сваю «Płastyka» (фотарэпартаж)

Магілёўскі гурт Akute прэзентаваў свой чацвёрты студыйны альбом у сталічным клубе «Бруге». Праграму выступу самага вядомага дыска-дэкаданс трыа краіны склалі не толькі песні з новай кружэлкі, а таксама хіты мінулых гадоў і акустычны сэт.

akute_pradstavili_svaju__plastyka___pavel_aksinovicz___2__logo.jpg


У альбом увайшлі дзевяць кампазіцый агульнай працягласцю сорак хвілін. Мова тэкстаў выключна беларуская. Запіс кружэлкі доўжыўся два гады, цягам якіх гурт паспеў выступіць з канцэртамі не толькі ва ўсіх буйных гарадах Беларусі, але і ў Польшчы, Украіне, Чэхіі, у тым ліку на вялікіх фестывалях «МОСТ»,  «Рок за Бобров»,  «Басовішча»,  «Atlas Weekend»,  «Respublica» і інш.



Сродкі на стварэнне альбомы былі сабраныя цягам 2 месяцаў праз краўдфандынг платформу ulej.by. «Płastyka» можна паслухаць і спампаваць тут