Арганізатары FSP: Мы апранулі горад на сябе!
Лімітаваная калекцыя LSTR і FSP нарадзілася з забароны. Мінскія чыноўнікі тройчы адмаўлялі фэсту ва ўзгадненні вонкавай рэкламы з малюнкам вуснаў: маўляў, гэта кітч, пошла, разбэшчвае гледача і культурнага чалавека. Тады замест гарадскіх рэкламных шчытоў малюнкі было вырашана размясціць на адзенні.
Гэтым летам стваральнікі LSTR сумесна з фестывалем FSP выпусцілі лімітаваную калекцыю мерча фестывалю. Такая урбан-калекцыя прысвечана сталіцы і яе знакамітым будынкам. «Лета з густам» красуецца на світшоце ў выглядзе «Брамы Мінск», а на майцы — у выглядзе знакамітай «кукурузы» каля Камароўскага рынку. Усе майкі ды світшоты — адзін памер і унісэкс. Адзенне мае адзін універсальны крой, а майка зусім не мае памера — садзіцца на усё, што ад XS да XL. Дадаткова да адзення сшылі сумку з шчыльнага баваўняна-ільнянога палатна з псіхадэлічным прынтам.
У здымках калекцыі прымалі ўдзел мадэлі розных нацыянальнасцяў і колераў скуры: мадэль-альбінос Аліна з Беларусі, цемнаскуры Джо з Нігерыі і мадэль Аляксандра, у якой цячэ кроў карэянкі, яўрэйкі, рускай і грузінкі.
Арганізатары FSP распавядаюць: «Традыцыйна кожны год мы рыхтуем стандартную серыю мерча для фестывалю, але з гэтай лінейкай усё было інакш. На яе стварэнне нас натхніў Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама, калі з-за «вуснаў» нам не ўзгаднілі макет вонкавай рэкламы FSP. Мы пачалі шукаць іншыя носьбіты, каб паказаць якім быў бы Мінск на смак, калі б ён быў смузі. Мы дакладна ведалі, што гэта будзе унісекс і адзін памер, на наш погляд, падзел адзення на «для хлопчыкаў» і «для дзяўчынак» сёння ўжо не актуальны. Світшоты з падоўжанымі рукавамі з вельмі прыемнага для цела футэра трымае форму і стварае дадатковы аб'ём. Майкі выдатна сядзяць на дзяўчынах з памерам і XS і на хлопцах памеру XL — мы праводзілі тэст-драйв. Канструктары LSTR стварылі для нас новыя лекала, па якіх адшылі лімітаваную лінейку».
Стваральнік брэнду LSTR Ілля Аксёнаў кажа: «Нам падабаецца FSP, таму не варта і казаць, што сціплы калектыў LSTR станоўча ўспрыняў прапанову аб сумесным праекце. Мы заўсёды адкрыты да супрацоўніцтва і імкнемся не прапусціць магчымасць папрацаваць з цікавым беларускімі ініцыятывамі. FSP, безумоўна, адна з самых яскравых. Калекцыя атрымалася зусім ня LSTR-аўскай, і гэта вельмі крута. Яркія падоўжаныя майкі і світшоты оверсайз — усё строга ў духу трэндаў. Дзякуй хлопцам з Pocket Rocket за сумесную працу!».
Над праектам працавалі:
Фатограф - Каця Шумак
Стыліст - Толік Трацэўская
Макіяж і валасы - Саша Носикова
Мадэлі - Альбиносик Алін, Джо Айфении, Аляксандра Корхова
Прадзюсар - Ала Алоэ.
Азнаёміцца з новай калекцыяй можна тут.
Сёлета фестываль праходзіць 29-30 ліпеня ў Дрымлэндзе.
А вось як праходзіў леташні FSP Freaky Summer Party: