Беларусь — Швецыя
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 1 чэрвеня адбылася прэзентацыя беларускага выдання доктарскай дысертацыі шведскага гісторыка беларускага паходжання Андрэя Катлярчука “У ценю
Польшчы і Расіі. Вялікае княства Літоўскае і Швецыя ў часе еўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII стагоддзя.
Гэта ілюстраванае 306-старонкавае выданне ўпершыню выходзіць асобнай кнігай на беларускай мове. Раней яно друкавалася на старонках часопіса “Arche ў 2008 годзе.

У даследаванні адлюстроўваюцца спробы ВКЛ заключыць Кейданскую дамову 17–20 жніўня 1655 года аб дзяржаўнай уніі са Швецыяй. Асобныя часткі манаграфіі прысвечаныя ўкраінска-шведскім і
ўкраінска-расійскім дачыненням. Кніга выдадзена пры падтрымцы Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына і пасольства Швецыі ў Беларусі.
Паводле слоў пасла Швецыі Стэфана Эрыксана, выданне часткова дае адказ на пытанне аб прычынах актывізацыі сучасных шведска-беларускіх кантактаў. Вельмі блізкія адносіны дзвюх краін 300 гадоў таму
жывяць сённяшнія сувязі, — сказаў дыпламат.
Як адзначыў Катлярчук, няўдалая Кейданская унія з’яўляецца спробай ВКЛ выбраць трэці — паўночны шлях паміж Польшчай і Расіяй. На думку гісторыка, падпісанне Кейданскай дамовы з
Швецыяй, якая ў сярэдзіне XVII стагоддзя была імперыяй і межавала з ВКЛ, стала “інфармацыйнай бомбай для жыхароў княства, бо рушыла ўвесь 300-гадовы ўклад жыцця. Даследчык
падкрэсліў, што пасля раптоўнай смерці 31 снежня 1655 года ініцыятара уніі, вялікага гетмана ВКЛ Януша Радзівіла (існуе версія, што ён быў атручаны) і антышведскага паўстання ў Жамойціі дамова
страціла сілу. Паводле яго слоў, пасля уніі пачалася паланізацыя шляхты, дыскрымінацыя пратэстантызму і праваслаўя.
Гісторык мяркуе, што выданне дапамагае супрацоўніцтву Беларусі са Швецыяй, якая пасля працяглага перапынку вяртаецца да паўднёвага напрамку сваёй знешняй палітыкі.
Прэзентацыі кнігі прайшлі 2 чэрвеня ў Віцебску, 3 чэрвеня ў Магілёве і Гомелі, 4 чэрвеня — у Баранавічах.
Марат Гаравы, БелаПАН