Беларусы сталі пераможцамі прэстыжнага бардаўскага фестывалю ў Польшчы
Лaўрэатамі «Залатой пяцёркі» сталі Дар’я Багаслова з Мінска і Юрый Дубовік з Гродна.
![oppa_800_790x395.jpg oppa_800_790x395.jpg](/img/v1/images/oppa_800_790x395.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пераможцамі сёлетняга 37-га Міжнароднага фестывалю бардаўскай песні OPPA 2019 сталі двое беларусаў. Лaўрэатамі “Залатой пяцёркі” сталі, між іншым, Дарыя Багаслова з Мінска і Юрый Дубовік з Гродна.
Апрача таго ў групе найлепшых бардаў апынуліся таксама Януш Куроўскі з Лодзі, Ірэна Сальвоўска з Вроцлава і Лена Сабініна з Эстоніі.
Сябры журы фестывалю выбралі пецярых пераможцаў з групы 18 удзельнікаў Вялікага фіналу.
Гала-канцэрт OPPA 2019 — 37-га Міжнароднага фестывалю бардаўскай песні адбудзецца ў Польшчы ў пятніцу, 22 лістапада, а 19:00 у Цэнтры культуры горада Гродзіск Мазавецкі.