«Гарадскі Вал» з праграмай «Элвіс і Смерць у Трактарным пасёлку»

Мінскі антыкавербэнд «Гарадскі Вал», выдаўшы смяротна-рок'н'рольны альбом, цяпер наведае і легендарны Трактарагорад з акустычным канцэртам у гонар яго будаўнікоў, прывідаў і абаронцаў.

haradskival241119.jpg

Выступ адбудзецца 24 лістапада ў 19:00 у кавярні-бары «MonNom» (вул.Стаханаўская, 2). Уваход вольны, вітаюцца ахвяраванні. 


Паводле прэс-рэліза