«Дай Дарогу!» прэзентуе новы сінг і кліп

Ужо ў гэту пятніцу, 28 верасня, «Re:Public» будзе святкаваць свой Дзень нараджэння, і гурт «Дай Дарогу!» павіншуе клуб.

42464760_2442417772436789_6485130665380544512_n.jpg


На дзень нараджэння «Re:Public», 28 верасня, берасцейскі гурт «Дай Дарогу!» адыграе там вялікі канцэрт. Гэта будзе моцна!
«Ну як мы наогул маглі прапусціць такую значную падзею!? Менавіта таму было прынята рашэнне канцэнтравана адзначыць Дзень нараджэння клуба «Re:Public» вялікім сольным канцэртам у сталіцы, — патлумачыў канцэртны дырэктар «Дай Дарогу», Яўген Крук, — тым больш, сёмы дзень нараджэння адназначна будзе абвешчаны годам поспеху для галоўнага рок-клуба краіны. Ужо зараз можам заявіць, што ў якасці аднаго з падарункаў адбудзецца прэм'ера новага сінгла, кліп на які з'явіцца ў сетцы да 28 верасня. А ў дзень мерапрыемствы мы будзем ірваць ветразі, як у апошні раз, на Дні нараджэнні, які стаў традыцыйным мерапрыемствам канца верасня!»

42382637_327522051338222_6269641702189826048_n.jpg


Інфалінія: + 375-29-196-97-98