«Дзеяслову» — 15! Святкуем разам!

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» запрашае на літаратурна-музычную імпрэзу, прысвечаную 15-годдзю часопіса "Дзеяслоў".

af_dz_650.jpg


У вечарыне прымуць удзел сябры «Дзеяслова»: Валянціна Аксак, Уладзімер Арлоў, Ігар Бабкоў, Леанід Галубовіч, Вольга Гапеева, Леанід Дранько-Майсюк, Сяргей Дубавец, Віктар Жыбуль, Наста Кудасава, Валярына Кустава, Людміла Рублеўская, Віталь Рыжкоў, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч, Віктар Шалкевіч і іншыя.
Таксама ўдзельнічаюць «дзеяслоўцы»: Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Андрэй Федарэнка, Анатоль Івашчанка.
Вядоўца: Усевалад Сцебурака.
У праграме:- выступы найлепшых айчынных літаратараў;- жывая музыка ў выкананні беларускіх гуртоў “Рэха” і “Bar Akaryna”, а таксама легендарнай “Крамы” (Ігар Варашкевіч);- прэзентацыя чарговага 90-га нумара “Дзеяслова”;- віктарыны, конкурсы, забаўкі, цікавосткі, прызы ад арганізатараў.
Імпрэза пройдзе 1 лістапада ў кавярні-клубе «Грай» (Мінск, Інтэрнацыянальная, 33). Пачатак у 18:30. Уваход вольны.