Дзень памяці Максіма Багдановіча — 25 мая
Усіх, каму дагэтуль прамень ад Багдановічавых вершаў сагравае душу, асвятляе мары, думкі і штодзённасць Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае 25 мая ўшанаваць памяць паэта…
“Максім Багдановіч”.
Карціна работы мастака В. Барабанцава.
1991 г.
Няяркая маленькая вясёлка
Ледзь бачнае ззянне-святло — такую ролю надаваў сваёй творчасці вядомы паэт Максім Багдановіч. Да ўласных вершаў ён не ставіўся, як да чагосьці надзвычайнага, значнага: маўляў, драбніца, праменьчык. Але гэты праменьчык свеціць ужо не аднаму пакаленню беларусаў больш за сотню год.
Многія сучаснікі паэта бачылі, адчувалі тую неверагодную сілу, што ішла ад багдановічаўскіх радкоў. “Ёсць такія песняры, у якіх паэтычныя творы гарманіруюць з іх уласным жыццём. Яны з’яўляюцца паэтамі і ў звычайным жыцці. Да гэтага ліку і належыць наш пясняр Максім Багдановіч”, — так выказаўся Змітрок Бядуля, сябра, поруч з якім правёў менскія месяцы Багдановіч. Паводле згадак таварыша, нястрымны запал і энергія Максіма перадаваліся ўсяму атачэнню паэта. Бадзёрым, вясёлым, гаваркім, апантана прагным да творчасці запомніўся ён менскім сябрам.
Усіх тых, каму дагэтуль прамень ад Багдановічавых вершаў сагравае душу, асвятляе мары, думкі і штодзённасць Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае 25-га мая ўшанаваць памяць паэта…
Праграма ўрачыстых мерапрыемстваў:
11.00 – памінальная служба ў Саборы св. Пятра і Паўла (г.Мінск, вул. Няміга, 4);
12.00 – ускладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, сквер ля опернага тэатра);
16.00 – літаратурная вечарына “Хай чытач мой зноў былое пражыве...”
Літаратурны музей Максіма Багдановіча, г.Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а
Паводле прэс-службы Літаратурнага музея Максіма Багдановіча