Дзіцячая пляцоўка падчас Дня Швецыі ў Мінску. Запрашаем!
3 чэрвеня з 13.00 па 18.00 на арт-тэрасе Канцэртнай залы «Верхні горад» (пл. Свободы, 23а) будзе дзейнічаць Дзіцячая пляцоўка. Запрашаем усіх мінчан і гасцей сталіцы! Уваход вольны.

Дзіцячыя імпрэзы будуць праходзіць у рамках Дня Швецыі, арганізаванага супольна Пасольствам Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь і Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам.
3 чэрвеня з 13.15. Чытанні «Піпі Доўгаяпанчохі» Астрыд Ліндгрэн
Тэатрык «Лямцавая батлейка» Веранікі Фаміной
Удзельнікі праекта: Вераніка Фаміна, Бэла Кавалькова.
Як уважлівала слухаць, калі нехта чытае ўголас? Вельмі проста — гісторыю пра занакамітую шведскую дзяўчынкую Піпі трэба пільна слухаць, каб добра пасмяяцца! І, канечне, трэба сядзець ціхенька — бо за вамі назірае строгая настаўніца Фрэкен Бок, якая яшчэ і рыхтуе для вучняў найскладанейшую віктарыну паводле прачытанага. Пераможцам віктарыны — прызы.
Узрост дзяцей: ад 6 год.
14.15. Інтэрактыўны лялечны спектакль "Дарожныя прыгоды Віты" паводле кнігі шведскай пісьменніцы Сары Лундберг "Віта Белая Крэска"
Праект “Казачкі бай” дзіцячага тэатра “Калейдаскоп”
Удзельнікі праекта: Наталля Ляванава, Юлія Белка, Андрэй Еўдакімаў.
Гэта вандроўка, якая пачынаецца ў бясконцым космасе з мільярдамі зорак, праходзіць праз усе магчымыя месцы нашай планеты, і скончваецца ва ўтульным акенцы вашай хаткі. Мы пазнаёмімся з дзяўчынкай Вітай і рознакаляровымі чалавечкамі, даведаемся, хто малюе белыя крэскі на дарогах і запальвае ліхтары ў горадзе.
Узрост дзяцей: ад 3-х год.

15.15. Лялечная лямцавы спектакль «Хутчэй, Мама Му!» паводле кнігі Юі Вісландэр
Тэатрык «Лямцавая батлейка» Веранікі Фаміной
Удзельнікі праекта: Вераніка Фаміна, Бэла Кавалькова, Лёня Паўлёнак.
Знакамітая шведская карова Мама Му аднойчы сустрэлася з сваім найлепшым сябрам Крумкачом на рэчцы ля кладачкі. Кожная такая сустрэча ператвараецца ў неверагодныя прыгоды! З чаго зроблены караблікі, як трэба лавіць рыбу, дзе хаваюцца шчупакі — пра ўсё гэта вы даведаецеся, паглядзеўшы спектакль. І канешне вас чакаюць гульні і майстар-классы, прыгожая музыка і хуткія усмешкі!
Узрост дзяцей: ад 3 год.

16.15. Міні-мюзікл “Паляванне на ліса” паводле кнігі Свэна Нурдквіста
Дуэт “Мяў-мяў-мяў”
Удзельнікі праекта: Андрусь Такінданг, Валерыя Валадзько
У размоўна-спеўнай інтарпрытацыі вы даведаецеся, як Пэтсан і Фіндус Ліса ратавалі. І было з чаго! Той Ліс спанадзіўся цягаць курэй у вёсцы, дзе жывуць стары з катом. А сусед Густаўсан вырашыў яго застрэліць. Сябры спяшаюцца на дапамогу! Літаратурна-музычны пераказ тэкста пакідае месца для актыўнага ўдзелу гледача ў дзеі.
Узрост дзяцей: ад 3 год.
17.15. Майстар-клас “Снежны чалавек у Мінску” ад Кацярыны Дубовік
Кацярыны Дубовік — аўтарка ілюстрацый да аднайменнай кнігі шведскай пісьменніцы Эвы Суса.
Цікавы майстар-клас для дзетак на аснове трафарэтаў “Дамалюй лета для свайго Снежнага чалавека”. Фламастары і папера чакаюць вас!
Для дзяцей любога ўзросту.

А таксама
* Продаж дзіцячых кніг
* Аквагрым ад Oriflame
* Фотакуток
Запрашаюцца дзеткі з бацькамі. Уваход вольны!
Больш інфармацыі пра Дзень Швецыі на сайце Пасольства Швецыі: www.swedenabroad.com/minsk.
Паводле Прэс-службы Пасольства Швецыі