«Экскурсавод крыху сапсавала настрой («белорусский язык начал формироваться в середине XIX века», «белорусский язык — это диалект польского языка», «белорусский язык — крестьянский язык», «Статут ВКЛ написан на церковном языке или на старославянском языке» і т.п. трызненне», —
дзеліцца ўражаннямі Ягор.
Падобныя заявы могуць пацягнуць разбор па артыкуле 9.22 Адміністрацыйнага кодэкса — прэцэдэнты ўжо былі. За публічную знявагу дзяржаўнай мовы ў Беларусі можна атрымаць штраф да 245 рублёў ($120).
Экскурсія, пра якую ідзе гаворка, адбывалася ўдзень 25 кастрычніка. Каб разабрацца ў сітуацыі, Еўрарадыё звязалася з кіраўніцтвам запаведніка «Нясвіж».
«Усе экскурсаводы правераныя і ніякай адсябяціны быць не можа, — кажа дырэктар запаведніка
Сяргей Клімаў. —
Гэта дзікунства. Калі інфармацыя пацвердзіцца, дык супрацоўнік больш працаваць не будзе. У нас праводзіцца тэставанне супрацоўнікаў... Звальняем за меншае: той, хто глядзіць на гадзіннік і выправаджвае людзей з залаў — адразу звальняецца».
Еўрарадыё
Такія манкурты не павінны мець працу ў Беларусі. Мяжа адкрыта - няхай едуць у Расею і там працягваюць несьці сваю лухту. Толькі гарантую, што праз адзін-два месяцы такі "русафіл" завые ваўком, каб вярнуцца на Радзіму і будзе цалаваць потым зямлю пад нагамі, бо не цаніў яе раней.