ЕВС: песня гурта «Галасы ЗМеста» не можа прадстаўляць Беларусь

Песню на «Еўрабачанне» БТ мусіць змяніць. Калі гэта не будзе зроблена, Беларусь можа быць дыскваліфікаваная і ў сёлетнім міжнародным конкурсе песні не паўдзельнічае, паведамляе «Еўрарадыё».

ewnmee_vkaoovbu.png


Еўрапейскі вяшчальны саюз паведаміў Белтэлерадыёкампаніі, што песня «Я научу тебя» гурта «Галасы ЗМеста» ў тым выглядзе, у якім яна ёсць цяпер, не можа прадстаўляць Беларусь на «Еўрабачанні 2021». «Песня ставіць пад пытанне непалітычны характар конкурса», — сказана ў паведамленні.
БТ мусіць прывесці песню ў адпаведнасць з правіламі ЕВС ці памяняць яе. Калі гэта не будзе зроблена, Беларусь можа быць дыскваліфікаваная і ў сёлетнім міжнародным конкурсе песні не паўдзельнічае.
Відэа з песняй «Галасы ЗМеста» ўжо няма на YouTube-канале конкурса.