Вядомы медыярэсурс заклікае не асвятляць удзел Беларусі ў «Еўрабачанні»

Адзін з найбуйнейшых навінавых сайтаў пра «Еўрабачанне» Eurovoix заклікае ўсе медыя, звязаныя з конкурсам, спыніць асвятленне ўдзелу Беларусі на «Еўрабачанні-2021».

eurovision1.jpg

У адмысловай заяве тлумачыцца, што Беларусь парушыла правілы конкурсу песні «Еўрабачанне», згодна з якімі ў песнях не могуць утрымлівацца палітычныя падтэксты. Да таго часу, пакуль Еўрапейскі вяшчальны саюз не прыме меры датычна заяўкі Беларусі, Eurovoix спыняе асвятленне ўдзелу гэтай краіны.
Песня Беларусі была прадстаўлена ўчора днём і выклікала неадназначную рэакцыю як сярод рускамоўных, так і міжнародных фанатаў конкурсу.