
Беларускі поп-рок гурт існуе трэці год і выконвае свае кампазіцыі выключна па-беларуску.


Сёлета музыкі перамаглі ў конкурсе «Заспявай» у намнацыі «Спяваная паэзія» з песняй на верш Ірыны Багдановіч «Смутак гораду». У студыйнай версіі песня атрымала назву «Людзі, дзе вы?».

Удзельнікі гурта прызналіся, што збіраюцца падаваць заяўку на беларускі адбор «Еўрабачання 2017» з кампазіцыяй «Не маё жыццё», якая яшчэ не выконвалася.

Гурт вядомы сваімі беларускамоўнымі перакладамі на сусветнавядомыя кампазіцыі. Падчас канцэрта прагучала версія песні Джэйсма Артура «Get Down», Бруна Марса «When I Was Your Man», а таксама кавер гурта «Нака» на кампазіцыю «Бяжы».
