Да святкавання далучыліся паэт, музыка і грамадскі дзеяч Алесь Снег ды спявак, лірык і кампазітар Мікіта Найдзёнаў.
«Лепшы квас» існуе літаральна другі год. Спачатку гэта быў дуэт Уладзя Лепяшынскага і баяніста Яўгена Накваса. Ад іх прозвішчаў і паўстала назва гурта.
Потым да «Лепшага квасу» далучыліся бубнач Анатоль Станелік і бас-гітарыст Ігар Грыгор'еў.
Паводле прызнання ўдзельнікаў квартэту, пад іх музыку можна плакаць, бо песні ў іх чуллівыя і кранальныя.