
Як паведамляе «Пад'ём», арганізатары канцэрта
спрабавалі закрыць банер «Za прэзідэнта» чорным палатном, аднак
кіраўніцтва пляцоўкі папрасіла прыбраць тканіну. Даведаўшыся пра гэта,
музыканты з'ехалі.
«Не сышліся. І яны проста з'ехалі. Мы толькі даем
пляцоўку», — заявілі журналістам у кіраўніцтве спарткомплексу.
У сацсетцы музыканты пацвердзілі адмену канцэрту і паабяцалі
вярнуць грошы за квіткі. Пры гэтым у паведамленні не паказваецца дакладная
прычына.