Як пад снегам вясну гукалі (фота)

На радзіме Янкі Купалы, у вёсцы Вязынка, прайшло «Гуканне вясны»

dsc08610_1_logo.jpg


Свята арганізавалі Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы.

На ім былі гульні для моладзі і дзяцей, традыцыйная інструментальная музыка, вясёлыя танцы і кірмаш рамёстваў. Усе ўдзельнікамі разам вадзілі карагоды, бо, паводле старажытнай традыцыі, топчучы зямлю, мы яе грэем і абуджаем.

dsc08164_logo.jpg

Сёлета на свяце былі гурты «Горынь», «Гуда», «Мережа», «Дайнава», «Варган», дзіцячы калектыў «Явар», этнаграфічны клуб «Кола», калектыў традыцыйнага танца «Табарак», клуб традыцыйнага танца «СІТА» і самыя розныя музыкі і танцоры з усёй краіны, ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны», а таксама чараўнікі-рамеснікі.




Фота Яны Трусіла