Легендарныя Drum Ecstasy выступяць у «Брюгге»

У мінскім клубе «Брюгге» 10 лютага адбудзецца канцэрт беларускага рок-гурта Drum Ecstasy.

drum_ecstasy___mosh_barabanov__2109__.jpg


Drum Ecstasy — гэта унікальны музычны праект, які складаецца з 4 музыкаў: 3 барабаншчыка ды бас-гітаріст. Магутныя ўдары па барабанах са стальнымі карпусамі ствараюць гукавую хвалю, якая імгненна ўводзіць слухачоў у транс.  
За сваю гісторыю гурт даў больш за 1500 выступаў. Яны былі на разагрэве ў Marilyn Manson’a ды Led Zeppelin. Выступалі ў клубах Tacheles (Берлін), Eimer (Берлін), Stubnitz (Парастак), AV-Art gallery (Капенгаген), African National Unity office (Капенгаген), Effenaar (Эйндховен), 44 (Кіеў), Б2 (Масква), а таксама гралі на піцерскім фэсце  SKIF 2000-2002, Shine Festival у Галандыі, на фэсце індустрыяльнай музыкі ў Лейпцыгу, на Kurklesas ў Літве, (Lithuania), Крылы-2005 ды інш.
Музыка калектыва гучыць у кінастужках «Начны дазор», «Дзённы дазор», «Цёмны свет», «Гітлер капут», у серыяле «Мужчыны не плачуць».
Суполка сустрэчы ў VK



Пачатак канцэрта а 19.00