:B:N: і Рок'н'гёрлз сустрэнуцца ў «Брюгге»
У клубе «Брюгге» 27 студзеня абяцаюць М-Ж эксперымент.
![16244307_1352437648151880_808078525_n.jpg 16244307_1352437648151880_808078525_n.jpg](/img/v1/userfiles/images/16244307_1352437648151880_808078525_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Драйвовы рок, запраўлены запамінальнымі мелодыямі ды шчырым вакалам — вось, што такое :B:N:!Калісьці даўно, год 9-10, а можа, і ўсе 17 таму, хлопцы з :B:N: паабяцалі адзін аднаму: ніякіх дзяўчат у гурце! Як на караблі!
Але колькі часу ўжо прайшло, на двары прагрэсіўны 2017 — трэба развітацца з забабонамі! Непарушны прынцып «ноў гёрлз бэнд» разбурыцца на вашых вачах 27 студзеня ў клубе “Брюгге”.
Хто ж гэтыя гераіні, апанаваўшыя музыкальныя сэрцы брутальных пацаноў? Та-дааам! Анастасія Шпакоўская (NAKA), Берта (удзельніца «Х-фактара») ды іншыя.
Прыходзьце і паглядзіце, што атрымаецца з гэтага М-Ж эксперыменту!