The Superbullz і Ferris Wheel на адной сцэне!
29 студзеня ў бары «ІЛІ» пройдзе сумесны канцэрт гуртоў Ferris Wheel і The Superbullz.
The Superbullz — заснаваны Алесем-Францішкам Мышкевічам, у яго складзе ўдзельнікі такіх гуртоў, як «Крамбамбуля», «J:Морс», «Лепрыконсы». Ferris Wheel — гурт заснаваны ў 2015 годзе. Грае ў стылістыцы ска-панк, ска-кор.
Гэтай імпрэзай Ferris Wheel закрывае свой першы канцэртны тур у падтрымку альбому «Выбар» у Мінску.