«Мая беларуская кніга» ў Траецкім

Прэзентацыя серыі «Мая беларуская кніга» адбудзецца 27 красавіка ў музеі Максіма Багдановіча (Траецкае прадмесце, вул. Максіма Багдановіча, 7а).

vokladki_mbk_7.jpg


У серыі пабачылі свет 38 тамоў айчыннай класікі, сярод якіх «Запіскі Самсона Самасуя» Андрэя Мрыя, «Лабірынты» Вацлава Ластоўскага, зборнік беларускіх народных казак, легенд, паданняў «Зачараваны Замак», дакументальная аповесць Францішка Аляхновіча «У капцюрах ГПУ».
На прэзентацыі выступяць Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Пятро Васючэнка, Уладзімір Сіўчыкаў, Міхась Скобла, Міхась Тычына, а таксама спадкаемцы нашых класікаў — Натальля Адамовіч, Алена Сінкевіч і іншыя.Спявацьме Ксенія Сляшынская.
Пачатак у 18:30. Уваход вольны.