Міністэрства культуры будзе кантраляваць, у гонар каго называюць бібліятэкі

Раней мясцовыя ўлады былі вольныя самі вырашаць гэта пытанне на абласным, ды нават раённым узроўні.


Адпаведны ліст да аблвыканкамаў і Мінcкага гарвыканкама «О наименовании учреждений культуры» даслалі ў рэдакцыю Reform.by чытачы.

Згодна з дакументам, Міністэрства культуры «лічыць неабходным», каб мясцовыя ўлады зараз накіроўвалі свае прапановы «аб наданні ўстановам культуры імён буйных дзеячаў, знакамітых людзей» для ўзгаднення ў ведамства.

Гэта робіцца «ў мэтах прыняцця ўзгодненых, абаснаваных рашэнняў».


Верагодна, падставай для падобнага кантролю стаў скандал, звязаны з Астравецкай раённай бібіліятэкай, якой амаль было нададзена імя вядомага беларускага літаратуразнаўцы, пісьменніка, гісторыка Адама Мальдзіса. Супраць гэтай ініцыятывы выступіла слынная праўладная актывістка Вольга Бондарава: назваўшы Мальдзіса «махровым нацыяналістам», — яна напісала ў Гродзенскі аблвыканкам некалькі зваротаў. Ва ўпраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі ўстановы да Бондаравай прыслухаліся, хоць папярэдне ўпраўленне культуры таго ж Гродзенскага аблвыканкама пакінула рашэнне ў сіле.

Цяпер рашэнне, якое Астравецкі райвыканкам прыняў самастойна ад 24 чэрвеня 2022 года, прыпынена, «дзякуючы» ўмяшальніцтву Бондаравай і саступкам Гродна.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: