Бібліятэку ў Астраўцы, мусіць, не назавуць імем Адама Мальдзіса

Апантаная праўладная актывістка Вольга Бондарава, выглядае, дамаглася свайго, аб чым адрапартавалася ў сацсетках.

adam_maldis.jpg

Ідэолагі Гродзенскага аблвыканкама прыпынілі рашэнне Астравецкага райвыканкама ад наданні раённай бібліятэцы імя Адама Мальдзіса. Гэта вынікае з паведамлення Бондаравай у сваім тэлеграм-канале.

Раней паведамлялася, што бібліятэка будзе насіць імя Мальдзіса, нягледзячы на пратэсты Бондаравай, абуранай «бескантрольным разгулам нацыяналістаў і прапольскіх калабарантаў».

Тады Бондарава дамаглася толькі таго, што на бібліятэку не сталі вешаць шыльду.

Інфармацыя пра тое, што Астравецкай раённай бібліятэцы нададзенае імя знакамітага нараджэнца раёна прафесара Адама Мальдзіса, з'явілася на пачатку ліпеня.

Адам Мальдзіс, ураджэнец Астравецкага раёна, памёр у студзені гэтага года ва ўзросце 89 гадоў. У чэрвені раённай бібліятэцы прысвоілі яго імя і збіраліся ўсталяваць новую шыльду на будынку 7 жніўня.


bondarewa_l4uay.jpg