Незвычайныя экскурсіі праекта «Альтэр Тур»
Зона адчужэння, прамысловыя гіганты і першародная прыгажосць прыроды.

altertour.by
Мінскае event-агенцтва «Берсерк» запусціла новы праект «Альтэр Тур» — эксклюзіўныя экскурсіі па самых уражальных, незвычайных мясцінах Беларусі, якія паказваюць краіну з новага, нязведанага раней боку.
«Мэта праекта «Альтэр Тур» — рэалізаваць захапляльныя фарматы нясумных экскурсій без прымітыўных фактаў і нуднага рафінаду папулярных месцаў. На дадзены момант распрацавана каля 30 аўтарскіх экскурсій у трох тэматычных блоках: экалагічныя падарожжы па некранутых кутках Беларусі, анімацыйныя гістарычныя экскурсіі і індустрыяльныя маршруты па самых вядомых прадпрыемствах краіны. Усе кірункі падыходзяць як для сяброўскіх кампаній, так і для карпаратыўных тымбілдынгаў, і будуць цікавыя і беларусам, і гасцям з замежных краін», — распавядае кіраўнік праекта Аляксандр Рак.
Экскурсійныя напрамкі «Альтэр Тур» прынцыпова адрозніваюцца ад традыцыйных турыстычных маршрутаў па Беларусі. Малавядомыя, недаступныя для большасці падарожнікаў месцы, незвычайны фармат падачы і цікавы інтэрактыўны складнік дазваляюць не проста даведацца новыя факты аб прыродным, гістарычным і культурным багацці краіны — але і атрымаць порцыю незабыўных уражанняў у працэсе паездкі. Гістарычны блок экскурсій прапануе зірнуць на гісторыю Беларусі не праз старонкі сухіх фактаў і лічбаў, а акунуцца ў атмасферу былых здзяйсненняў з галавой. Вы зможаце прайсці на сапраўдным драккары частку шляху з Вараг у Грэкі, паспрабаваць палявую кухню ў лагеры Імператара Банапарта на шляху да Бярэзіны або таемна перайсці савецка-польскую мяжу міжваеннага перыяду!
Экалагічны блок прысвечаны падарожжам па некранутых кутках Беларусі з магчымасцю наведаць унікальныя запаведныя мясціны, дзе прырода захавала першародную прыгажосць і практычна не ступала нага чалавека. Загадкавая Зона адчужэння, найбуйнейшы ў Еўропе комплекс цяжкадаступных балотаў, экскурсіі на конных экіпажах і паветраных падушках пакажуць чароўны твар нязведанай Беларусі.

altertour.by
У межах індустрыяльнага блока падчас экскурсій на самыя вядомыя вытворчыя прадпрыемствы Беларусі вы зможаце даведацца, як ствараюцца гіганцкія самазвалы, здабываецца граніт і нафта, вырабляецца харчовая прадукцыя, а таксама ўбачыць саляныя тэрыконы, высокія вадаспады, жывапісныя кар'еры, пяшчаныя выдмы — трансфармаваныя чалавекам месцы, якія ідэальна падыходзяць для здымак фантастычных фільмаў пра далёкія планеты ці свет постапакаліпсіса!

altertour.by
Для карпаратыўных кліентаў прапануецца спецыяльны напрамак — матывацыйны турызм. Гэта займальныя карпаратыўныя паездкі, у якіх супрацоўнікі могуць і прадуктыўна працаваць, і цікава адпачываць. У межах такога міні-падарожжа яны знаёмяцца з профільнымі прадпрыемствамі, наведваюць розныя пазнавальныя курсы і пры гэтым адпачываюць на прыродзе і ўдзельнічаюць у незвычайнай забаўляльнай праграме. «Альтэр Тур» дапаможа ажыццявіць экскурсіі на прадпрыемствы розных сфер — ад прамысловага монстра БелАЗ да сучаснага офіса кампаніі Wargaming.
Даведацца больш падрабязна аб праграмах экскурсій можна на сайце праекта «Альтэр Тур».
Аўтар: Анастасія Дубовік.
Паводле прэс-рэліза