Новы нумар «ARCHE»: «Жыццё раззброенага чалавека»

Выйшаў новы нумар «ARCHE» (№ 5 за 2014 год), які складаюць разнастайныя тэксты гістарычнага і літаратурнага характару. У нумары ўпершыню ў перакладзе на беларускую мову друкуецца раман вядомага польскага пісьменніка Сяргея Пясецкага «Жыццё раззброенага чалавека».



arche_piasiecki.jpg

Паводле ўспамінаў пісьменьніка, гэты раман ён сам лічыў нават больш вартым за знакамітага «Каханка Вялікай Мядзьведзіцы». Пясецкі ў ім хацеў паказаць жыхарам тагачаснай Польшчы ўсю сваю крыўду на тое, што пасля дэмабілізацы з войска пасля заканчэння польскай-савецкай вайны былых жаўнераў, якія абаранілі краіну, проста выкідалі на вуліцу як непатрэбныя рэчы.
Акрамя таго, сярод матэрыялаў нумара варта вылучыць палемічны тэкст Юлія Каралёва, у якім ён аргументавана дыскутуе з вядомымі даследчыкамі сталінскіх рэпрэсій у Беларусі адносна іх сапраўднага маштабу і колькасці пацярпелых. У сваю чаргу, гісторык Цімафей Акудовіч падводзіць вынікі мінулагодніх дыскусій адносна паўстання 1863—1864 гг. на тэрыторыі Беларусі, падымаючы некаторыя спрэчныя пытанні, сур’ёзна не закранутыя беларускімі навукоўцамі і публіцыстамі ў юбілейны год.
Іншыя матэрыялы нумара прысвечаныя розным аспектам Другой сусветнай вайны (артыкулы Крысціяна Ганцэра, Себасцьяна Штопэра, Аляксандра Фрыдмана), гістарычнай памяці (артыкулы Фелікса Акермана, а. Андрэя Крата), ахове спадчыны (літаратурны твор Сцяпана Стурэйкі), малавядомым асобам беларускай гісторыі (артыкул Сяргея Астанковіча), міжнацыянальным адносінам (публікацыя Паліны Скурко) і інш.
ПОЎНЫ ЗМЕСТ НУМАРА ДАСТУПНЫ ТУТ.
Выданне можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by. Цана (з улікам дастаўкі) — 79 тыс. рублёў.
Замаўляючы выданне, у полі «Тэма» трэба пазначыць «Жыццё раззброенага чалавека», а ў лісце падаць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, тэлефон для камунікацыі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.