Пад Мінскам адкрыўся музей Васіля Быкава
Філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры "Музей-дача Васіля Быкава" адкрыўся ў дачным пасёлку Ждановічы-6 пад Мінскам 19 чэрвеня — у дзень, калі народнаму пісьменніку Беларусі споўнілася б 90 гадоў.
Музей размясціўся на дачы Быкава і яго жонкі Ірыны Міхайлаўны, якая прапанавала стварыць у гэтым месцы дом памяці пісьменніка.
На адкрыцці музея сабралася больш за паўсотню чалавек: пісьменнікі, кіраўнікі сталічных музеяў, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі і чыноўнікі, у тым ліку міністр культуры Барыс Святлоў.
Выступаючы перад гасцямі мерапрыемства, міністр нагадаў, што сёлета акрамя 90-годдзя Васіля Быкава адзначаецца 70-годдзе вызвалення Беларусі ад фашыстаў. "Васіль Уладзіміравіч
не толькі прайшоў вайну, але і вярнуўся, каб расказаць кожнаму з нас пра тыя жахлівыя імгненні, моманты, тыя гады", — сказаў Святлоў.
"У кожнага з нас свой Быкаў, свой музей гэтага пісьменніка — гэта яго кнігі, якія мы захоўваем на кніжных паліцах і час ад часу перачытваем, — адзначыў ён.
— Для мяне, напрыклад, гэта чалавек, які пісаў пра вайну толькі чорным і белым колерамі, бо ў часы, калі адбывалася барацьба анёлаў і дэманаў, іншых колераў быць не
можа".
Васіль Быкаў, сказаў міністр, цаніў цішыню і заўсёды імкнуўся на сваю дачу, якая сёння стала яго музеем.
Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі (СПБ) Мікалай Чаргінец падкрэсліў, што для яго Быкаў з'яўляецца "не проста вялікім пісьменнікам". "Як бы ні ўспрымалі нават у той
час яго творы, але крытыкі, адмоўныя або станоўчыя, сыходзіліся на тым, што ў нашай тады вялікай дзяржаве з'явіўся вялікі пісьменнік, які піша праўду. А праўда не заўсёды падабаецца пэўным
людзям і ўспрымаецца зусім інакш, калі яны спрабуюць крытыкаваць гэтую праўду", — заявіў Чаргінец.
"Пры ўсіх тых крытычных наскоках на Васіля Уладзіміравіча як на чалавека, на асобу, дзяржавай ён быў ацэнены вельмі высока — быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР і
БССР, Героем Сацыялістычнай Працы. Усё ж краіна ацаніла яго насуперак усім людзям, якім не падабаліся яго творы, сумленнасць і адкрытасць меркаванняў па тых ці іншых пытаннях, у тым ліку міжнароднага
значэння", — дадаў кіраўнік СПБ.
Чаргінец перадаў на захоўванне музею Быкава прыблізна дзясятак адрасаваных яму лістоў народнага пісьменніка і яго жонкі, а таксама шэраг фотаздымкаў, на якіх Васіль Быкаў знаходзіцца у акружэнні
калег-пісьменнікаў.
Прадстаўнікі беларускага грамадска-культурнага аб'яднання з Санкт-Пецярбурга перадалі музею прыжыццёвы партрэт Васіля Быкава, напісаны ў 1993 годзе расійскім
мастаком Сяргеем Ткачэнкам.
Адкрыццё дачы-музея Васіля Быкава — гэта "вялікая справа, цэгла ў падмурак памяці аб пісьменніку", падкрэсліла Лідзія Макарэвіч, дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі
беларускай літаратуры. "Я ўпэўнена, што наперадзе нас чакае яшчэ і вялікі музей Васіля Быкава", — заявіла яна.
Філіял "Музей-дача Васіля Быкава" будзе даступны для наведвання з 11.00 да 17.00 з серады па нядзелю. Плануецца, што музей пакуль будзе працаваць толькі ў цёплы час
года, бо ў доме няма належнай ацяпляльнай сістэмы.
Музей-дача Васіля Быкава паказвае шматграннасць асобы народнага пісьменніка Беларусі, заявіла журналістам
Вольга Гулева, складальнік экспазіцыі і загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, філіялам якога стаў музей Быкава.
"Калі Ірына Міхайлаўна (удава Васіля Быкава. — БелаПАН.) перадала дачу ў спадчыну Рэспубліцы Беларусь, калі мы тут пабывалі, было практычна адразу
вырашана, што мы максімальна пакінем мемарыяльнасць гэтай дачы, каб захаваць той дух, атмасферу, якая была пры сям'і Быкавых", — падкрэсліла яна.
Акрамя гэтага, дача Быкавых "дае магчымасць гаварыць аб загарадным жыцці творчай інтэлігенцыі, бо дачы былі практычна ў кожнага".
"Дача не раскрывае дэталі творчасці Быкава, але мы да гэтага і не імкнуліся, — адзначыла Гулева. — Прачытаць яго творы людзі могуць самі, але нам хацелася
паказаць Васіля Уладзіміравіча як гасціннага гаспадара, сябра, мастака, аўтамабіліста. Тут такая вялікая колькасць гасцей пабывала: сям'я Алеся Адамовіча, сям'я Генадзя
Бураўкіна, Глебава, бываў Георгій Паплаўскі".
"Васіль Быкаў уцякаў на дачу ад гарадскога шуму, асфальту. Яго заўсёды цягнула да прыроды, чалавек ён быў вясковы, а дача давала глыток свежага паветра", —
дадала Гулева.
У пастаянную экспазіцыю музея ўвайшла вялікая колькасць малюнкаў Быкава, а таксама графічныя работы, якія былі ў яго жонкі і ў фондах Музея гісторыі беларускай літаратуры.
"Не ўсе ведаюць, што маляваў ён практычна штодзённа, практычна столькі ж, колькі і пісаў, — адзначыла супрацоўніца музея. — Побач з яго літаратурнымі творамі
можна смела паставіць малюнкі, у якіх ён адлюстроўваў самыя важныя падзеі ў сваім жыцці. У Ірыны Міхайлаўны ёсць дзясяткі блакнотаў з вельмі цікавымі малюнкамі".
Быкаў быў вялікім аўтааматарам, таму ў адкрытым для наведвальнікаў гаражы размясцілася невялікая экспазіцыя малюнкаў на аўтамабільную тэматыку.
Філіял "Музей-дача Васіля Быкава" будзе даступны для наведвання з 11.00 да 17.00 з серады па нядзелю. Плануецца, што музей пакуль будзе працаваць толькі ў цёплы
час года, бо ў доме няма належнай ацяпляльнай сістэмы.
Музей-дача Васіля Быкава паказвае шматграннасць асобы народнага пісьменніка Беларусі, заявіла журналістам Вольга Гулева, складальнік экспазіцыі і загадчыца навукова-экспазіцыйнага
аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, філіялам якога стаў музей Быкава.
Захар Шчарбакоў, БелаПАН