Сёння — 90 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава
Народны пісьменьнік Беларусі нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года, памёр 11 гадоў таму 22 чэрвеня.
Сёння мяркуецца шэраг мерапрыемстваў да 90-годдзя. Мерапрыемствы пройдуць на радзіме пісьменніка ва Ушацкім раёне. Сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў ускладуць кветкі на магілу пісьменніка на
Усходніх могілках.
Міністэрства культуры адкрые музей Васіля Быкава, які павінен стаць філіялам Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Музей пісьменніка размесціцца ў яго загарадным доміку ў дачным
пасёлку «Ждановічы-6».
А вечарам ў галерэі «Ў» адбудзецца прэзентацыя 10-га тома поўнага збору твораў твораў Васіля Быкава, якія выйшлі ў выдавецтве «Кнігазбор».
У гэтым мерапрыемстве прымуць удзел вядомыя беларускія літаратары -
Анатоль Вярцінскі, Сяргей Законнікаў, Віктар Казько, Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, Міхась Тычына, а таксама ўдава Народнага пісьменніка Ірына Міхайлаўна Быкава.
22 чэрвеня, у чарговую гадавіну смерці Васіля Быкава, члены іншага пісьменніцкага аб'яднання - «Саюза беларускіх пісьменнікаў», - плануюць ускласці кветкі на магілу
пісьменніка.
nn.by