Пасольства Германіі запрашае на літаратурны вечар са Святланай Алексіевіч

Пасольства Германіі запрашае на сустрэчу са Святланай Алексіевіч, якая ў 2013 годзе атрымала Прэмію міру Саюза нямецкіх кнігагандляроў.



aleksievich1.jpg

У кнігах Святланы Алексіевіч «У вайны не жаночы твар», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва», «Час сэканд-хэнд» не навязваюцца абсалютныя ісціны, але заўсёды ўздымаецца пытанне аб іх магчымасці, лёсе «абсалютных ісцін» былой эпохі і нашай адказнасці за мінулае, сучаснае і будучае.

Наколькі літаратура сёння можа быць інструментам асэнсавання грамадства і фіксаваць галасы тых, чый досвед часта «раствараецца» у вялікай гісторыі? Аб чым варта сёння  гаварыць і пісаць у першую чаргу: аб гуманізме, гісторыі, нацыі, маралі, каханні, нянавісці, прыватным жыцці, еўрапейскіх каштоўнасцях або беларускай аўтэнтычнасці?

Сустрэча са Святланай Алексіевіч пройдзе ў фармаце вольнай дыскусіі. Мадэратар дыскусіі -- Аляксей Братачкін, кіраўнік канцэнтрацыі «Публічная гісторыя» Еўрапейскага каледжа Liberal Arts уБеларусі.

ЛітаратурнывечарсаСвятланойАлексіевіч«Часдлянон-фікшн: размоваабкраінеілітаратуры»адбудзецца ў творчай майстэрні ЦЭХ (пр.Незалежнасці, 58,корпус6) 16верасняа19.00.

ПасольстваГерманііўМінску,ІнстытутімяГётэўМінску