Патронам цырымоніі медыяфесту ADAMI стане Савет Еўропы

Арганізатары медыя-ўзнагароды ADAMI рады паведаміць, што ў 2016 годзе патронам цырымоніі ўручэння выступіць Генеральны сакратар Савета Еўропы, спадар Турб'ёрн Ягланд.

unnamed__1__6.jpg

Узнагарода ADAMI прадугледжана для шасці краін Усходняга партнёрства ЕС — Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны, — і прысуджаецца за найлепшыя фільмы, тэлевізійныя праграмы і праграмы для Інтэрнэта, якія ўздымаюць тэмы інтэграцыі, міграцыі і этнічнай, рэлігійнай і культурнай разнастайнасці. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 24 лістапада ў Кіеве.
11 кастрычніка дырэктар конкурса на ADAMI Медыя-ўзнагарода сумесна з Саветам Еўропы прадставіць праект ADAMI ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) у Страсбургу, Францыя. Тры кінематаграфісты з Паўднёвага Каўказу, якія атрымалі галоўныя прызы ў конкурсе 2015 года, таксама накіруюцца ў Страсбург, дзе пакажуць свае фільмы.
 «Як арганізатары конкурсу, мэта якога — садзейнічаць мірнаму суіснаванню народаў Усходняй Еўропы праз сродкі масавай інфармацыі, мы вельмі рады пратэкцыі Генеральнага сакратара Савета Еўропы і мяркуем, што іх падтрымка паспрыяе павялічэнню цікавасці да тэм культурнай разнастайнасці і інтэграцыі», — сказаў спадар Стэфан Тольц, праграмны дырэктар конкурсу на ADAMI Медыя-ўзнагарода.
Тэлевяшчальныя кампаніі, прадзюсары, журналісты і маладыя кінематаграфісты з шасці краін-удзельніц могуць падаць заяўку на ўдзел у конкурсе і адправіць свае фільмы, відэа і інтэрнэт-матэрыялы да 10 кастрычніка. Разглядаць і ацэньваць усе заяўкі будзе міжароднае журы.  Намінанты з ліку прадусараў і рэжысёраў / журналістаў у кожнай з шасці катэгорый ADAMI будуць запрошаны ў Кіеў на цырымонію ўзнагароджання, дзе яны атрымаюць магчымасць наладзіць сувязі з прадстаўнікамі вяшчальных кампаній і спецыялістамі СМІ з усёй Еўропы.

Пра ADAMI Медыя-ўзнагароду
ADAMI Медыя-ўзнагарода прыцягвае ўвагу да працы спецыялістаў у галіне сродкаў масавай інфармацыі ў краінах Усходняга партнёрства. ADAMI Медыа-ўзнагарода фінансуецца Міністэрствам замежных спраў Германіі і групай ProCredit. Гэты конкурс праводзіцца ў партнёрстве з Еўрапейскім вяшчальным саюзам, Акадэміяй Deutsche Welle, Германскім таварыствам па вывучэнні Усходняй Еўропы, а таксама пры падтрымцы такім медыйных партнёраў як Arte, ZDF, Грамадскі вяшчальнік Грузіі, Нацыянальнае тэлебачанне Украіны і Тэлерадыё-Малдова. Дадатковую інфармацыю можна знайсці тут.


Паводле прэс-рэліза