Беларусь і Польшча сумесна адрэстаўруюць сядзібу Рэйтанаў у Грушаўцы
Сядзібны комплекс Рэйтанаў, размешчаны ў вёсцы Грушаўка Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, плануюць рэстаўраваць па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва.
Пра гэта заявіў намеснік міністра культуры Аляксандр Яцко, паведамляе БЕЛТА. Асноўнымі мэтамі рэстаўрацыі сядзібы з'яўляюцца стварэнне музея і цэнтра моладзевага супрацоўніцтва. Пазней там плануецца праводзіць пленэры, сустрэчы і канферэнцыі. Такая ж пляцоўка павінна з'явіцца і ў Польшчы.
У дадзены момант вядзецца ўзмоцненая праца па падрыхтоўцы і зборы матэрыялаў для падачы заяўкі на фінансаванне праекта.
Акрамя гэтага, Аляксандр Яцко дадаў, што падобны праект па рэстаўрацыі крыпты ў касцёле Божага Цела ў Нясвіжы, рыхтуецца сумесна з Літвой. У ходзе сумесных мерапрыемстваў была даследавана крыпта і выпрацаваны рэкамендацыі. Другі этап уключае ў сябе збор і падрыхтоўку матэрыялаў для падачы заяўкі, якая дасць магчымасць прафінансаваць аб'ект. Гэты праект будзе фінансавацца за кошт Еўрапейскага саюза. Запланаваны бюджэт складае 1.5 мільёна еўра. Заяўку разгледзяць у 2017 годзе.
Паводле intex-press.by