Сяргей Гваздзёў прэзентуе партрэты мастакоў

Сёння, 17 красавіка, мастацтвазнавец Сяргей Гваздзёў пазнаёміць усіх, хто цікавіцца выяўленчым мастацтвам беларускага краю, са сваёй новай кнігай «Крэскі да партрэтаў мастакоў з Заходняй Беларусі» з  калекцыі «Бібліятэчка «Новага Часу».



kreski.jpg

Гэта кніга — адна з першых спробаў вярнуць у сённяшні дзень яскравыя постаці, якія істотна дапаўняюць, а ў нечым і змяняюць наша ўяўленне пра беларускае выяўленчае мастацтва ХХ стагоддзя”, — прызнаецца аўтар.

Пад вокладкай кнігі Сяргея Гваздзёва сабраныя такія мастакі, як Мар’ян Богуш-Шышка, жывапісец і графік, больш вядомы ў Расіі, чым на радзіме Раман Семашкевіч,  беларускі жывапісец у ЗША Пётр Мірановіч, мастак-“калабарант”, які прысвяціў жыццё служэнню Богу, Анатоль Рубановіч і іншыя.

Прэзентацыя адбудзецца 17 красавіка а 19-ай гадзіне ў Галерэі “Ў” (праспект Незалежнасці, 37А). Уваход вольны!

Удзельнікаў мерапрыемства пацешыць перформансамі гурт “Fratrez”, які ўдала сумяшчае ў сваёй творчасці музыку і тэатр.

Разам з аўтарам кнігі Сяргеем Гваздзёвым у імпрэзе возьмуць удзел знакамітыя культурныя дзеячы: мастакі Мікола Купава і Артур Клінаў (галоўны рэдактар часопіса «pARTisan»), Зміцер Вішнёў (удзельнік шматлікіх міжнародных літаратурных фестываляў), мастацтвазнаўцы Вольга Архіпава, Мікалай Паграноўскі, Яўген Шунейка, Ларыса Фінкельштэйн; дырэктарка архіву-музею літаратуры і мастацтва, складальніца беларускіх календароў Ганна Запартыка; публіцыст Анатоль Мяльгуй і літаратурны рэдактар Аляўціна Вячорка.

Прэзентацыя ладзіцца пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, выдавецтва “Галіяфы” і газеты “Новы Час”.