Святар Андрэй Крот асвяціў помнік Антона Валынчыка
У Гродне праваслаўны святар Антрэй Крот асвяціў помнік на магіле беларускага кампазітара, дырыжора, рэгента, выкладчыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Антона Валынчыка (1896—1985).

Помнік, замест звычайнага жалезнага крыжа, на магіле Антона Валынчыка быў устаноўлены пару тыдняў таму, дзякуючы намаганням сяброў Таварыства беларускай мовы, гарадзенскім абласным уладам, адміністрацыі Гарадзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
На асвячэнне помніка прыйшлі вядомыя гарадзенцы-беларусы старэйшага пакалення. Добрая словы-згадкі казалі пра яго Вера Місьцюк, Аляксандар Талерчык, Яўген Петрашэвіч, Аляксандар Місцюкевіч і іншыя гарадзенцы і слонімцы. Магіла кампазітара Антона Валынчыка знаходзіцца на гарадзенскіх могілках па праспекце Касманаўтаў у сектары нумар 17.



Фота аўтара