Еўрабачанне 2014: талерантнасць і Аўстрыя перамаглі

Канчыта Вурст з кампазіцыяй "Rise Like a Phoenix" перамагла на Еўрабачанні 2014 з вынікам 290 балаў. Другое месца — у Нідэрландаў (238 балаў), трэцяе — у Швецыі (218). Беларускі Cheesecake — на 16-й пазіцыі.



eurovision_10052014_18.jpg

«Важны толькі і выключна чалавек, — лічыць Томас Нойвірт (Канчыта Вурст), — у кожнага павінна быць права жыць так  як ён лічыць патрэбным, калі гэта нікому не прычыняе шкоды». І сёння Еўропа гэта пацвердзіла.
 

Перамога 25-гадовай спявачкі з барадой прадэманстравала не толькі музычны густ Еўропы, але і яе сапраўдную талерантнасць. Выдатная музыка, моцны голас і эмацыйнае выканане "Rise Like a Phoenix" дазволілі Канчыце Вурст перамагці. І ніякія забабоны не маглі ёй у гэтым перашкодзіць.
 

tomas_norv_jt.jpg

Томас Нойвірт


Як піша Вікіпедыя, Томас Нойвірт атрымаў шырокую папулярнасць у сцэнічным вобразе Канчыты Вурст. Ідэя аб барадатай жанчыне прыйшла яму ў галаву ў сувязі з тым, што ў падлеткавым узросце ён сутыкаўся з дыскрымінацыяй і цкаваннем. Вобраз Канчыты Вурст стаў выказваннем у абарону талерантнасці. Томас Нойверт заявіў, што хоча, каб новае пакаленне лічыла, што быць самім сабой добра, каб для людзей было важна не тое як выглядае чалавек ці адкуль ён родам, але галоўнае — што гэта за чалавек, каб людзі навучыліся разглядаць і шанаваць тое, што ўтоена «за фасадам»
 

На жаль, для часткі беларускай грамадскаці "фасад" застаецца ледзь не галоўным. Інакш як можна ацэньваць неўдалыя жарты каментатара трансляцыі Еўрабачання, зусім не талеранныя рэплікі ўдзельнікаў ток-шоў на БТ1 напярэдадні трансляцыі, якія тычыліся знешнасці і сэксуальнай арыентацыі Канчыты Вурст?

Асабіста мне было сорамна. Сорамна, што церашальства і ханжанства дагэтуль пануюць нават у такіх пасунутых аўдыторыях, якой я лічыла музычную грамадскасць. Мне непрыемна было чуць як узроставыя спевакі, вядомыя выключна на прастрах СНД, разважаюць пра музычныя вартасці пачынаючай і даволі таленавітай моладзі. Мне было агідна ў чарговы раз пераканацца, што геаграфічна еўрапейская Беларусь дагэтуль вельмі далёкая ад Еўропы ментальна.

Што ж тычыцца Тэа, то на гэты раз беларускі выканавец даказаў, што для некепскага выніка на Еўрабачанні зусім не абавязкова выкідваць на вецер (чытай расейскім экс-зоркам) вялікія грошы. Магчыма песні не хапіла больш выразнай аранжыроўкі, трохі не ставала харызмы Юры Вашчуку, але ў цэлым  Cheesecake прагучаў годна і па еўрапейску.  Спадзяюся наступным разам будзе лепш.