Беларусь выступіць у фінале "Еўрабачання" (+відэа)

Спявак Тэа (Юрый Вашчук) са сваёй песняй Cheesecake прайшоў у фінал "Еўрабачання". Яго прозвішча было названа сёмым па ліку.



teo_reuters.jpg

Фота Reuters

Трэба адзначыць, што ў гэтым годзе не было адназначных лідараў. Песні выканаўцаў даволі прахадныя і не вельмі запамінальныя. Гэта тычылася як першага, так і другога паўфіналаў. Cheesecake Тэа — даволі рытмічная і прывабная кампазіцыя, якая можа заняць месца ў плэй-лісце еўрапейскай радыёстанцыі.

Дарэчы, учора, с пункту гледжання музычнай вартасці, прозвішчы амаль усіх выканаўцаў, што прайшлі ў фінал, былі прадказальнымі. Хіба што выканаўцу з Мальты Firelight з песняй Coming Home, з такім жа поспехам можна было замяніць на прадстаўніка Македоніі. Іх кампазіцыя былі практычна аднолькавыя па якасці.

Такім чынам, 10 мая ў фінале "Еўрабачання" выступяць:

Данія, Basim - Cliche Love Song
Францыя, Twin Twin - Moustache
Вялікабрытанія, Molly - Children of the Universe
Германія, Elaiza - Is It Right
Іспанія, Ruth Lorenzo - Dancing in the Rain
Італія, Emma Marrone - La Mia Citta
Расія, Сёстры Талмачовы - Shine
Арменія, Aram Mp3 - Not Alone
Азербайджан, Дыляра Кязімава - Start a Fire
Украіна, Мария Ярэмчук - Tick-Tock
Швецыя, Sanna Nielsen - Undo
Сан-Марино, Valentina Monetta - Maybe
Ісландыя, Pollapönk - No Prejudice
Нідэрланды, The Common Linnets - Calm After the Storm
Чарнагорыя, Сяргей Чатковіч - Moj svijet
Венгрыя, Andras Kallay-Saunders - Running
Швейцарыя, Sebalter — Hunter Of Stars
Славенія, Цінкара Ковач — Round and round
Польшча, Донатан і Клео — My Słowianie (We Are Slavic)
Румынія. Паула Селінг & OVI — Miracle
Нарвегія, Карл Эспен — Silent Storm
Грэцыя, Freaky Fortune feat. RiskyKidd — Rise Up
Мальта. Firelight — Coming Home
Беларусь, Тео — Cheesecake
Фінляндыя, Softengine — Something Better
Аўстрыя, Кончыта Вурст — Rise Like a Phoenix


Читать полностью:  http://news.tut.by/kaleidoscope/398259.html
Читать полностью:  http://news.tut.by/kaleidoscope/398259.html