Журналіст "The Sun" у вобразе Канчыты Вурст спрабаваў патрапіць да расійскага пасла
"The Sun" адзначае, што рашылася на такі крок пасля жорсткай рэакцыі Расіі на перамогу травесці-дзівы з Аўстрыі.
Журналіст "The Sun" у вобразе Канчыты Вурст спрабаваў патрапіць да расійскага пасла ў Лондане. Каля брамы амбасады журналіста сустрэў паліцэйскі. Калі журналіст спытаў аб магчымасці прыёму ў расійскага пасла, яму адмовілі, адзначыўшы, што пра гэта трэба было дамаўляцца з дыпведамствам загадзя.
Журналіста выдання таксама не пусцілі на Стэмфард Брыдж — стадыён клуба Чэлсі, які належыць расійскаму алігарху Раману Абрамовічу.
Паводле korrespondent.net