Дзярждэп: На мяжы з Украінай з'явіліся расійскія браневікі
Дзяржаўны дэпартамент ЗША заяўляе аб прысутнасці войскаў Расійскай Федэрацыі на мяжы з Украінай, паведамляюць замежныя СМІ.

Як адзначаюць у Дзярждэпе, са здымкаў, зробленых з космасу, вынікае, што 9 мая ў ваколіцах Белгарада відаць каля 20 верталётаў ВПС Расіі, а на здымку ад 12 траўня бачныя расійскія браневікі, размешчаны ў 75 км ад мяжы з Украінай (у Растоўскай вобласці), паведамляе "День".
NАТО ўжо публікавала аналагічныя здымкі ў красавіку, але РФ абскардзіла іх дакладнасць, заявіўшы, што здымкі зроблены ў жніўні 2013 года.
Нагадаем, прэзідэнт Уладзімір Пуцін абвясціў аб адводзе войскаў ад межаў з Украінай.