ТБМ запрашае валанцёраў паўдзельнічаць у зборы ўзораў беларускіх почыркаў
Такую абвестку аматары беларушчыны размясцілі ў сацыяльных сетках у Інтэрнэце.
"Шаноўнае спадарства!
Да нас звярнуліся прадстаўнікі канадскай фірмы з просьбай дапамагчы сабраць узоры почыркаў з напісаннем тэкстаў на беларускай мове. Пэўная праца ўжо зроблена. А яшчэ нам трэба сабраць яшчэ 180
узораў. Адначасова могуць пакуль пісаць 7 чалавек. Час напісання займае 1,5-2 гадзіны.
Запрашаем ўсіх ахвотных векам ад 17-ці да 60-ці гадоў для ўдзелу ў напісанні беларускамоўных тэкстаў у суботу 13 чэрвеня ў 15.30 і 18.00 і ў нядзелю ў 12.00 і 14.30 на сядзібе ТБМ (Румянцава
13). Можна папярэдне запісацца па тэл. 8-029-109-18-33 (Уладзь). Таксама можна запісацца на іншыя дні наступнага тыдня.
Кожны ўдзельнік напісання атрымае каштоўны падарунак.
Пашырым разам беларускую мову ў свеце!"