У Гродне адмянілі open-air «Кінемо»
Пра гэта паведамляе Еўрарадыё.
![Адзін з мінулагодніх фестываляў "Кінемо" Адзін з мінулагодніх фестываляў "Кінемо"](/img/v1/images/195631141_1748248835369186_3940287603342923090_n_570x570.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Адзін з мінулагодніх фестываляў "Кінемо"
У Гродне сёлета адмянілі традыцыйныя паказы open-air «Кінемо» — фэсту нямога кіно і сучаснай музыкі. Гэтыя паказы адбываліся ў Гродне з 2014 года.
У сацсетках арганізатары напісалі: «Запланаваныя паказы ў Гродне не адбудуцца па незалежных ад арганізатараў прычынах. Мы не губляем надзеі, што сонца ўзыйдзе вельмі хутка і мы будзем сустракаць світанак разам з вамі».
Паказы фільмаў мусілі адбыцца 9-11 ліпеня на падворку музея гісторыі ды рэлігіі.