У Гродне прадставілі новага епіскапа Антонія
Юры Караеў з людзьмі ў цывільным сачыў за парадкам.

«Будзе няпроста, але цікава», – сёння ў Гродне прадставілі новага епіскапа Антонія. Яго прызначылі замест архіепіскапа Арцемія, які служыў тут 25 гадоў і асудзіў гвалт сілавікоў пасля выбараў мінулага году.

Юры Караеў з людзьмі ў цывільным сачыў за парадкам.
Службу ў саборы правеў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніамін, экзарх БПЦ.
Веніамін падчас службы казаў пра адзінства царквы, маліўся, каб у Беларусі не было расколу і смуты.
«Галоўнае для нас цяпер – служыць Богу», – адзначыў ён.
«Будзе няпроста, але цікава», – падкрэсліў у вітальным слове епіскап Антоній.